Сваё жыццё я прысвяціў Дзяржыншчыне –
Радзіўся, вырас тут і працаваў,
І ўсіх я ведаю, і ведаюць мяне,
Бо сэрца і душу я землякам аддаў!
Гэтыя радкі належаць вядомаму ў Дзяржынскім раёне чалавеку, які нарадзіўся і пражыў сваё жыццё ў вёсцы Дабрынева. Іван Іванавіч Шабалінскі працаваў у раённай газеце "Сцяг кастрычніка". Фотакарэспандэнт, загадчык сельгасаддзелам, а затым загадчык аддзела фотаінфармацыі - этапы прафесійнага шляху Івана Іванавіча. Ён быў вельмі цікавым чалавекам, поўным запалу, жыццёвай энергіі і чалавекалюбства. Яго жыццёвы і творчы шлях - гэта ланцужок цікавых падзей, прыкладаў і фактаў даўжынёй у 75 гадоў. Гэты чалавек быў знакаміты добрымі справамі. Цяжка пераацаніць уклад, які зрабіў за сваё жыццё Іван Шабалінскі для нашага раёна. "Чалавек не вечны. Але пасля яго застаецца справа яго рук". З упэўненасцю можна сказаць, што гэты выдатны чалавек застанецца ў нашай памяці назаўжды і як чалавек-прафесіянал, і як патрыёт сваёй маленькай радзімы.