Аляксандр Іосіфавіч працуе трактарыстам-машыністам сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла ММК-АГРА ААТ “Мінскі мясакамбінат”.
У лістападзе 2018 года адзначаны ганаровым званнем “Лепшы па прафесіі” і ўручана падзяка старшыні Дзяржынскага выканаўчага камітэта.
33 гады працы на палетках гавораць аб многім. Аднак Аляксандр вельмі сціпла адносіцца да свайго новага звання і гаворыць:
- Такіх, як я, — вельмі шмат. Але работа сама па сабе нялегкая, таму пасля цяжкага працоўнага дня хочацца проста адпачыць, а самы лепшы адпачынак для мяне дома побач з самымі блізкімі і роднымі людзьмі – маёй сям’ёй.